Ва ўсім сьвеце італьянцаў зьняважліва называюць “макароньнікамі”. Насамрэч, італьянцы ня так ужо і часта ядуць гэтыя самыя макароны. Куды часьцей яны ядуць “пасту”. Пад пастай разумеюцца ўсе мучныя вырабы, якія трэба варыць. Для нас больш прывычным зьяўляецца выраз “макаронныя вырабы”. Справа ў тым, што макароны ў італьянскай кухні – гэта толькі асобны падтып пасты, а ўвогуле існуе каля 3,5 тысяч розных тыпаў. І ці не для кожнага тыпу існуе свой соўс, з якім паста найлепш спалучаецца. Мы дапаможам вам разабрацца з гэтай уражваючай апэтытнай мнагастайнасьцю.

Жадаеце выказаць свае пажаданьні і прапановы па дзейнасьці сайту? Лістуйце: ZWirka @ gmail.com