Орэкьеттэ – вушкі

Орэкьеттэ (Orecchiette) – традыцыйная страва ў кухні паўднёвага рэгіёну Пулья. Іх форма вельмі падобная на форму маленькага вуха, таму яны і атрымалі такую назву – «вушкі».
Інгрэдыенты
150 г. пшанічнай мукі
150 г. мукі з грэчкі (у клясычнай рэцэптуры выкарыстоўваецца проста 300 г. пшанічнай мукі)
1 лыжка аліўкавага алею
200 мл. вады
Прыгатаваньне
1. Насыпаць муку горачкай на паверхню, на якой будзе мясіцца цеста. Дадаць ваду і алей маленькімі порцыямі. Калі ўся вадкасьць паглынецца вадою, можна пачаць мясіць цеста, пакуль яно не здабудзе аднародную і цэласную кансыстэнцыю. Накрыць цеста празрыстай плёнкай і пакінуць «адпачыць» на адну гадзіну ў лядоўні.
2. Праз гэты тэрмін падзяліць усё цеста на 4 часткі, надаць ім форму каўбасак і раскатаць рукамі да таўшчыні ў палец.
3. Кожную такую каўбаску з цеста нарэзаць на маленькія кавалачкі.
4. Узяць такі кавалачак цеста ў далоні і надаць яму форму маленькага шарыка.
5. Пакласьці шарык на адну далонь і вялікім пальцам іншай рукі націснуць на яго, каб надаць форму «вушка».
6. Атрыманыя вушкі трэба варыць 4 хвіліны да гатоўнасьці ў кіпячай салёнай вадзе. Таксама іх можна замарозіць. Для гэтага дастаткова пакласьці іх у маразільнік на талерцы. А затым, замарожаныя, ссыпаць усе ў звычайны плястыкавы пакетык, у якім і захоўваць.