showthumb

Гэта ўжо стала своеасаблівай тэндэнцыяй ў сучаснай кухні – рабіць пасту не такой цьвёрдай і больш эластычнай.

Інгрэдыенты
250 г. мукі
6 жаўткоў
30 мл. аліўкавага алею
30 мл. вады
1 дробку солі

Прыгатаваньне

1.Памясьціць усе інгрэдыенты ў звычайную міску альбо машыну для зьмешваньня цеста.

2.Зьмяшаць да стану, калі цеста будзе самастойна адліпаць ад сьценак міскі

3.Далей неабходна ўручную мясіць цеста на пасыпанай мукою паверхні. У выніку павінна атрымацца вельміэластычная кансыстэнцыя і больш мяккая за клясычнае цеста.

4.Накрыць цеста празрыстай плёнкай і на адну гадзіну даць «адпачыць» цесту па-за лядоўняй.

5.Праз адну гадзіну раскатаць цеста на пасыпанай мукою паверхні да таўшчыні ў адзін палец. А далейраскатаць у машыне для раскаткі цеста, альбо ўручную, пакуль яно ня стане вельмі-вельмі тонкім амаль празрыстым.

6.Цеста гатовае