Паста ў хатніх умовах

Асноўныя сакрэты
1. Прапорцыі, у якіх бяруцца інгрэдыенты могуць трошкі вар’іравацца і яны як ня дзіўна залежаць ад надвор’я. Чым больш ветранае надвор’е, тым больш трэба дадаваць вады ў цеста. Калі ж надвор’е вельмі вільготнае, цеста патрабуе меньш вады.
2. Яйкі маюць вагу ад 60 да 65 грамаў – гэта адпавядае вялікім па памеру яйкам. Пры гэтым жаўток важыць ад 15 да 20 грамаў, і бялок – каля 40. Фактычна, колькасьць мукі адпавядае падвойнай вазе выкарыстаных яек.
3. Цеста заўсёды апрацоўваецца на халоднай паверхні: мармур і сталь зьяўляюцца найбольш рэкамэндаванымі.
4. Цеста варта мясіць як можна даўжэй.
5. Перад тым як раскатваць, абавязкова трэба пакінуць цеста адпачыць загорнутым у празрыстую плёнку як мінімум на гадзіну.
6. Ніколі не пакідайце нераскатанае цеста на адкрытым паветры, бо на яго паверхні ўтворыцца корачка.