senza_uova

Гэтае цеста для прыгатаваньня пасты выкарыстоўвалі італьянскія беднякі. Кансыстэнцыя цеста згодна з рознымі рэцэптамі можа быць рознай.

Інгрэдыенты
250 г. мукі
120 мл. вады
1 дробку солі

Прыгатаваньне

1. Насыпаць муку на паверхню, на якой будзе мясіцца цеста. Зьмяшаць муку з солью. Дадаваць ваду маленькімі порцыямі, чакаючы пакуль яна ўся не паглынецца.

2. Пачаць зьмешваць цеста.

3. Мясіць цеста паверхняй далоні і дадаваць неабходную ваду, пакуль цеста не набудзе цэльную эластычную форму. Гэтая аперацыя павінна выконвацца рукамі, трошкі змочанымі вадой.

4. Накрыць цеста празрыстай плёнкай і на адну гадзіну даць «адпачыць» цесту па-за лядоўняй.

5. Праз гэты час раскатаць цеста на пасыпанай мукою паверхні да таўшчыні ў адзін палец. А далей раскатаць у машыне для раскаткі цеста, альбо ўручную, пакуль яно ня стане вельмі-вельмі тонкім амаль празрыстым. Калі цеста раскатваецца ў машыне, неабходна памятаць кожны раз пасыпаць цеста мукою.

6. Цеста гатовае