Клясычнае цеста для пасты

Для прыгатаваньня пасты, перш за ўсё равіёлі, лепш за ўсё выкарыстоўваць наступныя прапорцыі: два цэльныя яйкі на 250 грамаў мукі і, калі ўсё ж спатрэбіцца, можна дадаць лыжачку вады.
Інгрэдыенты
250 г. мукі
2 яйкі
20 мл. аліўкавага алею
1 дробку солі
Прыгатаваньне
1. Памясьціць усе інгрэдыенты ў звычайную міску альбо машыну для зьмешваньня цеста.
2. Зьмяшаць да стану, калі цеста будзе самастойна адліпаць ад сьценак міскі
3. Далей неабходна ўручную мясіць цеста на пасыпанай мукою паверхні. Такім чынам, трэба давесьці цеста да кансыстэнцыі падобнай па мяккасьці на мочку вуха:-)
4. Накрыць цеста празрыстай плёнкай і на адну гадзіну даць «адпачыць» цесту па-за лядоўняй.
5. Праз адну гадзіну раскатаць цеста на пасыпанай мукою паверхні да таўшчыні ў адзін палец. А далей раскатаць у спэцыяльнай машыне для раскаткі цеста (амаль у кожным італьянскім доме такая знойдзецца), альбо ўручную, пакуль яно ня стане вельмі-вельмі тонкім амаль празрыстым.
6. Цеста гатовае